
4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты бабруйскага "Дынама-Шынніка" атрымалі чарговую перамогу ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сераду падапечныя Андрэя Міхалёва другі раз за два дні сустракаліся з "Тайфунам" з Уладзівастока, учарашні матч завяршыўся з лікам 5:4 на карысць беларусаў. Паўторны паядынак таксама атрымаўся вельмі напружаным: у асноўны час каманды згулялі ўнічыю 1:1, адзіную шайбу за "баброў" правёў Міраслаў Міхалёў. Не выявіў мацнейшага і авертайм, а ў серыі пасляматчавых кідкоў дакладнейшымі былі "шыннікі". У складзе бабруйскага клуба свае спробы рэалізавалі Міраслаў Міхалёў, Мацвей Шыдлоўскі і Данііл Сатышвілі.
Гэта перамога стала для "Дынама-Шынніка" ўжо шостай запар. Наша каманда з 49 ачкамі замацавалася на 2-м месцы Сярэбранага дывізіёна Заходняй канферэнцыі МХЛ, адрыў ад бліжэйшых праследавацеляў складае 5 балаў. Выязная серыя бабруйчан прадоўжыцца 7 і 8 студзеня матчамі супраць "Сахалінскіх акул", абедзве сустрэчы стартуюць у 9.00 па беларускім часе.-0-