Фота з архіва
13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два хакеісты бабруйскага "Дынама-Шынніка" ўвайшлі ў лік лепшых ігракоў 18-га тыдня рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2024/25, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.
Лепшым іграком абароны тыдня быў прызнаны Аляксандр Яцэнка, які ў дзвюх гульнях зарабіў 3 (1+2) рэзультатыўныя балы пры паказчыку карыснасці "+6". З 29 (9+20) ачкамі ў 36 матчах беларус з'яўляецца лепшым бамбардзірам-абаронцам сезона ў МХЛ і займае другое месца сярод усіх ігракоў лігі па паказчыку карыснасці (+31). Лепшым навічком тыдня названы нападаючы Дзмітрый Хабян. У яго актыве 4 (3+1) балы ў 3 матчах. Усяго на рахунку 18-гадовага форварда 28 (14+14) ачкоў у 36 паядынках сезона, што робіць яго чацвёртым бамбардзірам нашай каманды.
У перыяд з 6 па 12 студзеня падапечныя Андрэя Міхалёва правялі тры выязныя гульні, у кожнай з якіх святкавалі перамогу. "Дынама-Шыннік" быў мацнейшы за ступінскі "Капітан" (3:1), а таксама двойчы разграміў "Хорс Карэлію" (5:0 і 8:3). Наступны паядынак бабруйчане згуляюць у Туле супраць мясцовай "Акадэміі Міхайлава" 16 студзеня.-0-