Фота з архіва
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія дынамаўцы сёння правядуць другі з двух матчаў дамашняй серыі ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Процістаяць "зубрам" будзе СКА з Санкт-Пецярбурга. Перад паездкай у Мінск "армейцы" правялі сем запар матчаў на родным лёдзе, з якіх выйгралі чатыры. У папярэдняй гульні 2 сакавіка пецярбуржцы разграмілі "Барыс" з лікам 7:0. "Дынама" пачало дамашнюю серыю з "сухога" паражэння ад "Металурга" (0:3), да гэтага ў нашай каманды быў адрэзак з пяці матчаў з набранымі ачкамі.
Сталічны клуб займае другое месца ў Заходняй канферэнцыі, СКА адстае на 11 балаў і ідзе сёмым. У бягучым сезоне каманды з Мінска і Санкт-Пецярбурга гулялі паміж сабой ужо чатыры разы, у "Дынама" адна перамога (4:3) і тры няўдачы (2:3, 1:4, 3:4). Пятая ў гэтым рэгулярным чэмпіянаце сустрэча "зуброў" і "армейцаў" стартуе ў 19.30.-0-