Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 студзеня 2025, 11:16

Хакеісты "Дынама" правядуць апошні матч перад двухтыднёвай паўзай

Фота з архіва
Фота з архіва
14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" сёння завершаць чарговую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона 2024/25, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Процістаяць падапечным Дзмітрыя Квартальнова будзе "Лада" з Тальяці. Гасцявое турнэ "зубры" пачалі з пройгрышу "Аўтамабілісту" ў серыі пасляматчавых кідкоў (3:4), усяго ў пяці паядынках студзеня ў мінчан тры вікторыі і дзве няўдачы. "Лада" на працягу сямі гульняў запар чаргуе перамогі з паражэннямі, два дні таму тальяцінцы таксама па булітах прайгралі "Куньлуню" (2:3). На гэты момант "філіны" з 40 ачкамі ідуць дзявятымі ва Усходняй канферэнцыі, адстаючы ад зоны плэй-оф на два ачкі. У "Дынама" 56 балаў і пятая пазіцыя на Захадзе.

"Лада" гуляе актыўна, заўсёды шмат сілавой барацьбы. Трэба адказна і стрымана ставіцца да сваіх момантаў. У сваёй зоне трэба дзейнічаць правільна, без грубых памылак", - адзначыў форвард мінчан Сяргей Кузняцоў.

"Сённяшні сапернік не практыкуе атакуючы хакей. Таму наўрад ці галоў будзе шмат. Але мы будзем старацца закінуць як мага больш шайбаў", - сказаў нападаючы Віталь Пінчук.

У цяперашнім чэмпіянаце КХЛ "Дынама" і "Лада" яшчэ не сустракаліся. У мінулым сезоне абедзве каманды правялі паміж сабой два матчы, абодва засталіся за расійскім клубам (2:1 і 3:1). Першае ў бягучай рэгулярцы процістаянне "зуброў" і "філінаў" стартуе ў Тальяці ў 18.00 па мінскім часе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі