Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 кастрычніка 2018, 09:43

Хакеісты "Дынама-Мінск" у авертайме ўступілі маскоўскаму "Спартаку"

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Дынама-Мінск" у дадатковы час выязнога матчу ўступілі маскоўскаму "Спартаку" - 3:4 (1:1, 1:1, 1:1, 0:1), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Абодва клубы сустракаліся ў бягучым сезоне ў Мінску. Матч 12 верасня стаў паспяховым для падапечных Гордзі Дуаера, якія атрымалі першую перамогу ў чэмпіянаце (3:1). У Маскве дынамаўцы былі блізкія да паўтарэння поспеху.

"Спартак" (Масква) - "Дынама-Мінск" - 4:3 (1:1, 1:1, 1:1, 1:0)

Масква. "ЦСКА-Арэна". 5707 гледачоў.

"Спартак": Гудачак (Трушкоў); Ганчароў - Правольнеў, Карсумс - Ганзл - Талалуеў; Грыгор'еў - Куцейкін, Хахлачоў - Максвел - Даўгавіньш; Калінін - Дыбленка, Ніканцаў - Зубаў - Трунеў; Катлярэўскі - Варонін - Шашкоў; Сарокін, Шалагін.

"Дынама-Мінск": Энрат (Карнавухаў); Уіркаш - Гатавец, Казіёнаў - Хаўдэн - Пулкінен; Хенкель - Лісавец, С.Касціцын - Кавыршын - Буйніцкі; Осіпаў - Хахлоў, Паўловіч - Кітараў - А.Касціцын; Драздоў - Волкаў - Парфеевец; Явенка.

Шайбы: 0:1 - А.Касціцын (Лісавец, Паўловіч, 7.32, у большасці). 1:1 - Ніканцаў (Правольнеў, Трунеў, 12.52). 2:1 - Даўгавіньш (Куцейкін, Хахлачоў, 31.51, у большасці). 2:2 - Казіёнаў (Пулкінен, Хаўдэн, 35.16). 2:3 - А.Касціцын (Лісавец, Хенкель, 43.58). 3:3 - Карсумс (Ганзл, 49.14). 4:3 - Хахлачоў (60.17).

Кідкі: 22 - 16.

Штраф: 4 - 4.

У першым перыядзе мінчане ўжо на восьмай мінуце ўпэўнена рэалізавалі колькасную перавагу. Пасля кідка ад сіняй лініі Яўгена Лісаўца траекторыю палёту шайбы змяніў Андрэй Касціцын - 1:0. Спартакаўцы значна прыбавілі ў скорасці пасля гола, і на 13-й мінуце Анатоль Ніканцаў своечасова згуляў на пятачку - 1:1.

Гаспадары пляцоўкі прадоўжылі ўтрымліваць ініцыятыву і пасля адпачынку. Перавага "Спартака" павярнулася другім узяццем варот Юнаса Энрата. Каспарс Даўгавіньш з нязручнай рукі кінуў дакладна над плячом галкіпера гасцей. Праз менш як чатыры мінуты "Дынама" ўдалося правесці хуткую камбінацыю, якая завяршылася дакладным кідком Дзяніса Казіёнава.

У трэцім перыядзе другую шайбу ў гульні ў свой актыў запісаў Андрэй Касціцын, які зноў удачна змяніў траекторыю палёту шайбы - 3:2. Аднак утрымаць гэты лік дынамаўцам не ўдалося. Марціньш Карсумс зрабіў лічбы на табло роўнымі, а ў авертайме ўжо на 17-й секундзе Аляксандр Хахлачоў зноў засмуціў Юнаса Энрата - 4:3.

Выязную серыю мінскае "Дынама" прадоўжыць 6 кастрычніка матчам з ХК "Сочы", а 8-га "зубры" згуляюць у Хельсінкі з "Ёкерытам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі