Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 кастрычніка 2018, 12:09

Хакеісты "Дынама-Мінск" прайгралі омскаму "Авангарду" ў дамашнім матчы КХЛ

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Дынама-Мінск" уступілі омскаму "Авангарду" з лікам 1:2 (0:1, 0:1, 1:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад сустрэчай з адным з лідараў Усходняй канферэнцыі мінчане правялі замены ў складзе. Асноўныя перастаноўкі закранулі варатарскую лінію (Міхаіл Карнавухаў заняў месца на апошнім рубяжы абароны замест Юнаса Энрата) і нападзення.

"Дынама-Мінск" - "Аванград" (Омск) - 1:2 (0:1, 0:1, 1:0)

Мінск. "Мінск-Арэна". 11352 гледачы.

"Дынама-Мінск": М.Карнавухаў; К.Гатавец - Уіркаш, Пулкінен - Хаўдэн - С.Касціцын (к); Лісавец - Хенкель, Сцяпанаў - Кавыршын - А.Касціцын; Хахлоў - Знахарэнка, Паўловіч - Кітараў - Казіёнаў; Когалеў - Волкаў - І.Літвінаў; Явенка, Драздоў.

"Авангард": Бабкоў; Пока - Мядзведзеў (к), Міхееў - Зярноў - Шырокаў; Чудзінаў - Емелін, Манукян - Сямёнаў - Перажогін; Франсон - Мартынаў, Галімаў - А.Стась - Фісенка; Пятроў - Дзеарнэ - Кошалеў; Бондараў, Ярамчук.

Шайбы: 0:1 - Сямёнаў (13.58). 0:2 - Франсон (Чудзінаў, Шырокаў, 22.52, у большасці). 1:2 - Пулкінен (С.Касціцын, Уіркаш, 41.10).

Кідкі: 13 - 37.

Штраф: 24 - 6.

Перад сустрэчай з "Авангардам" з мінскага "Юнацтва" дынамаўцы запрасілі форварда Аляксандра Когалева. Госці ў першым перыядзе не мелі адчувальнай перавагі. Гаспадары пляцоўкі стараліся актыўна дзейнічаць у зоне "Авангарда". Планы "зуброў" сапсавала памылка Яўгена Лісаўца. На 14-й мінуце абаронца мінчан з-за варотаў аддаў перадачу на клюшку Кірыла Сямёнава, які з пятачка без праблем перайграў Міхаіла Карнавухава.

У другім перыядзе "Авангард" часцей валодаў шайбай. Падапечныя Гордзі Дуаера часта выдаляліся і вымушаны былі дзейнічаць у абароне. Вярнуў надзею балельшчыкам мінчан на ўдачны вынік гульні Тэему Пулкінен. Фінскі нападаючы "зуброў" на высокай скорасці ўвайшоў у зону "Авангарда" і перайграў галкіпера амічоў - 2:1. Пад канец сустрэчы Гордзі Дуаер замяніў Міхаіла Карнавухава на шостага палявога іграка, аднак зраўнаваць лік "зубрам" не ўдалося.

Наступныя матчы чэмпіянату КХЛ мінскае "Дынама" правядзе на выездзе: 4 кастрычніка - з маскоўскім "Спартаком", 6 кастрычніка гасцявая серыя прадоўжыцца матчам з "Сочы", а завершыцца 8 кастрычніка з фінскім "Ёкерытам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі