Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 снежня 2018, 10:14

Хакеісты "Дынама-Мінск" прайгралі ніжагародскаму "Тарпеда" ў чэмпіянаце КХЛ

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Дынама-Мінск" прайгралі на дамашняй пляцоўцы ніжагародскаму "Тарпеда" з лікам 3:6 у чэмпіянаце КХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад матчам склад беларускай каманды папоўніў вопытны нападаючы, які мае добры паслужны спіс у НХЛ Дэвід Бут. Аднак у мінулай гульні тон задавалі іншыя форварды.

"Дынама-Мінск" - "Тарпеда" (Ніжні Ноўгарад) - 3:6 (2:1, 1:2, 0:3)

Мінск. "Мінск-Арэна". 7 498 гледачоў.

"Дынама-Мінск": Энрат (Карнавухаў); Уіркаш - Хенкель, Буйніцкі - Кавыршын - А.Касціцын; Блум - Лісавец, Бут - Хаўдэн - Когалеў; Осіпаў - Бокун, Казіёнаў - Цярэшчанка - С.Касціцын; Кітараў - Паўловіч (к) - Драздоў; Знахарэнка, Літвінаў.

"Тарпеда": Галімаў (Ціхаміраў); Баранцаў - Бодзі, Паршын - Міле - Шэнфельд; Хольм - Арлоў, Жафяраў - Галузін - Кейлаф; Корабаў (к) - Валчанкоў, Саболіч - Сёмін - Вяраеў; Смолін - Макаранка - Марковін; Радыёнычаў, Стальноў.

Шайбы: 1:0 - А.Касціцын (С.Касціцын, 7.01, у большасці). 2:0 - Буйніцкі (А.Касціцын, Лісавец, 8.13, у большасці). 2:1 - Жафяраў (Кейлаф, 9.17). 3:1 - Хаўдэн (Когалеў, 27.47). 3:2 - Кейлаф (Жафяраў, 31.15). 3:3 - Паршын (Шэнфельд, Бодзі, 39.41). 3:4 - Саболіч (Вяраеў, Д.Сёмін, 45.12). 3:5 - Шэнфэльд (Паршын, 50.03). 3:6 - Жафяраў (Галузін, Вяраеў, 59.53)

Кідкі: 31 - 39.

Штраф: 6 - 8.

Першы перыяд праведзенага ў "Мінск-Арэне" матчу каманды пачалі на высокіх скарасцях. На сёмай мінуце падапечныя Андрэя Сідарэнкі атрымалі колькасную перавагу на два ігракі пасля двух запар выдаленняў у гасцей. Гэтым шанцам гаспадары пляцоўкі скарысталіся. Андрэй Касціцын нанёс магутны кідок з сярэдняй дыстанцыі і перайграў варатара "Тарпеда" Станіслава Галімава. На дзявятай мінуце Андрэй Касціцын ужо асісціраваў Дзмітрыю Буйніцкаму, які павялічыў перавагу ў ліку - 2:0. Камфортную перавагу дынамаўцам утрымаць не ўдалося. Ніжагародцы значна прыбавалі скорасці і даволі хутка адыгралі адну шайбу. Вызначыўся Дамір Жафяраў - 2:1. На дзясятай мінуце гульні "аўтазаводцы" закінулі другі раз, але пасля відэапаўтору, запытанага трэнерамі "Дынама", суддзі адмянілі ўзяцце варот - па-за гульнёй.

Пасля перапынку мінчане пастараліся развіць свой поспех. У адным з эпізодаў Аляксандр Когалеў аказаўся настойлівым у барацьбе за шайбу ля борта і аддаў перадачу на Куінтана Хаўдэна, які кісцевым кідком паразіў вароты сапернікаў - 3:1. У другім перыядзе ніжагародцы змаглі адыграцца. Асабліва крыўднай для беларускай каманды аказалася трэцяя шайба, якую "зубры" прапусцілі за 19 секунд да сірэны на перапынак.

Заключныя 20 мінут сустрэчы засталіся за хакеістамі "Тарпеда", якія яшчэ тройчы паразілі вароты Юнаса Энрата.

Наступны дамашні матч мінскае "Дынама" правядзе 10 снежня супраць падмаскоўнага "Віцязя".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі