Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 кастрычніка 2018, 12:41

Хакеісты "Дынама-Мінск" прайгралі "Ёкерыту" ў Хельсінкі

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі фінскаму "Ёкерыту" ў матчы ў Хельсінкі з лікам 3:5 (2:3, 0:1, 1:1), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У выязной серыі перад візітам у Хельсінкі мінчане пацярпелі два паражэнні ў авертайме ў Маскве ад "Спартака" і ад "Сочы". Візіт у сталіцу Фінляндыі быў для "зуброў" яшчэ больш няпростым.

"Ёкерыт" - "Дынама-Мінск" - 5:3 (3:2, 1:0, 1:1)

Хельсінкі. "Хартвал-Арэна". 7072 гледачы.

"Ёкерыт": Калніньш; Ківістэ - Лепістэ (к), Ёэнсуу - Норман - О'Ніл; Сталеры - Грант, Іканен - Плат - Н. Енсэн; Е. Енсэн - Леў, Мякі - Манінен - Мозес; Пільстрэм - Ніемі - Анціла.

"Дынама-Мінск": Карнавухаў (Энрат, 20.01); Уіркаш - Гатавец, Казіёнаў - Хаўдэн - Пулкінен; Хенкель - Лісавец, Паўловіч - С. Касціцын (к) - Буйніцкі; Осіпаў - Хахлоў, А. Касціцын - Кавыршын - Сцяпанаў; Кітараў - Волкаў - Драздоў; Явенка.

Шайбы: 1:0 - Манінен (Леў, Мякі, 1.56), 1:1 - Буйніцкі (3.56), 2:1 - Мякі (Мозес, Манінен, 7.28), 3:1 - Норман (17.59), 3:2 - Хенкель (А. Касціцын, 19.07), 4:2 - Норман (О'Ніл, Грант, 30.23, у большасці), 5:2 - Ёэнсуу (О'Ніл), 5:3 - Хенкель (А. Касціцын, 49.01).

Кідкі: 44 - 30.

Штраф: 10 - 54.

"Ёкерыт" у бягучым сезоне ўваходзіць у лік лідараў КХЛ, аддаючы перавагу хуткай камбінацыйнай гульні. Такая тактыка прынесла фінскаму клубу поспех у першым перыядзе супраць дынамаўцаў. На другой хвіліне сустрэчы шайба пасля кідка Манінена рыкашэтам ад Андрэя Касціцына апынулася ў сетцы варот беларускай каманды. Праз дзве хвіліны форвард мінчан Дзмітрый Буйніцкі за кошт індывідуальных дзеянняў змог выкаціцца на зручную пазіцыю і зраўнаваць лік - 1:1. "Ёкерыт" прадаўжаў і пасля прапушчанай шайбы актыўна дзейнічаць у нападзенні, яшчэ двойчы паразіў вароты Міхаіла Карнавухава. У канцы перыяду адставанне "зуброў" скараціў Крысціян Хенкель.

Пасля адпачынку галоўны трэнер мінчан Гордзі Дуаер замяніў Міхаіла Карнавухава на Юнаса Энрата. Пасля такой перастаноўкі дынамаўцы, здавалася, будуць больш надзейнымі. Аднак на 29-й хвіліне выдаленне атрымаў Юнас Энрат за затрымку гульні. Фінскія хакеісты ўпэўнена рэалізавалі большасць намаганнямі Джона Нормана, які закінуў другую шайбу ў матчы.

У заключныя дваццаць хвілін сустрэчы на "Хартвал-Арэне" гаспадары пляцоўкі прадаўжалі дамінаваць і дабіліся перамогі. У беларускай камандзе другую шайбу закінуў Крысціян Хенкель, упершыню аформіўшы галявы дубль. У канцы матчу мінчане часта парушалі правілы, у выніку Андрэй і Сяргей Касціцыны былі выдалены да канца сустрэчы, а дынамаўцы ў агульнай колькасці зарабілі больш за 50 хвілін штрафу.

Хакеісты "Дынама-Мінск" прадоўжаць выступленне ў чэмпіянаце КХЛ на дамашняй пляцоўцы: 12 кастрычніка яны прымуць яраслаўскі "Лакаматыў", а 14-га - чарапавецкую "Поўначсталь".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі