Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 верасня 2018, 12:57

Хакеісты "Дынама-Мінск" пацярпелі чацвёртае запар паражэнне са старту сезона ў КХЛ

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Дынама-Мінск" пацярпелі чацвёртае запар паражэнне са старту сезона ў КХЛ, уступіўшы ў першым дамашнім матчы фінскаму "Ёкерыту" з лікам 1:4 (0:1, 0:1, 1:2), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля трох паражэнняў на выездзе балельшчыкі з надзеяй чакалі выступлення на "Мінск-Арэне". Дынамаўцам процістаяў лідар Заходняй канферэнцыі, які не страціў ні аднаго ачка з пачатку чэмпіянату.

"Дынама-Мінск" - "Ёкерыт" - 1:4 (0:1, 0:1, 1:2).

Мінск. "Мінск-Арэна". 12417 гледачоў.

"Дынамо": Энрат (Карнавухаў); Уіркаш - Гатавец, С.Касціцын (к) - Хаўдэн - А.Касціцын; Осіпаў - Хенкель, Паўловіч - Бенет- Пулкінен; Лісавец - Хахлоў, Кітараў - Кавыршын - Парфеевец; Літвінаў - Волкаў - Сцяпанаў; Евянко, Драздоў.

"Ёкерыт": Калніньш (Запольскі); Сталеры - Лепістэ, Мозес - Рэгін - Манінен; Ківістэ - Грант, Ёэнсуу - Норман - О'Ніл; Леў - Лаўрыдсен, Ярмака - Плат - Енсен; Іконен - Ніемі - Анціла; Расанен.

Шайбы: 0:1 - Плат (Лепістэ, 16.54, у большасці); 0:2 - Грант (О'Ніл, Мозес, 32.38, у большасці); 0:3 - Ёэнсуу (43.37); 1:3 - Хенкель (Кавыршын, Кітараў, 44.27); 1:4 - Анціла (Калніньш, 59.25, у пустыя вароты).

Кідкі: 28-24.

Штраф: 8-10.

Вопытны і згуляны калектыў з Хельсінкі, нягледзячы на падтрымку трыбунамі беларускай каманды, з разлікам падышоў да выкарыстання сваіх момантаў. Мінчане стараліся дзейнічаць першым нумарам у гульні на сваёй пляцоўцы, але часта гублялі шайбу. У адным з эпізодаў Марка Анціла выйшаў сам-насам з Юнасам Энратам, але не перайграў галкіпера "зуброў". Лік у матчы быў адкрыты на 16-й мінуце, калі "Ёкерыт" выкарыстаў колькасную перавагу. Дакладным кідком з перадачы партнёра з ходу вызначыўся былы форвард дынамаўцаў Джэф Плат.

У сярэдзіне другога перыяду фінскі клуб зноў выкарыстаў большасць. Алекс Грант завяршыў камбінацыю партнёраў - 2:0. На 38-й мінуце хакеісты "Дынама" дзейнічалі ўпяцёх супраць траіх сапернікаў, але закінуць так і не змаглі. У трэцім перыядзе Есэ Ёэнсу скарыстаўся мітуснёй ля варот гаспадароў пляцоўкі і пераправіў шайбу ў вароты Юнаса Энрата - 3:0. Адрадзіў інтрыгу ў матчы абаронца мінчан Крысціян Хенкель, які другі раз у сезоне вызначыўся голам. Канчатковы лік устанавіў Марка Анціла, які адправіў шайбу ў пустыя вароты беларускай каманды.

Чарговы матч у 11-м сезоне КХЛ мінскае "Дынама" правядзе 12 верасня на сваёй пляцоўцы з маскоўскім "Спартаком".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі