Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 красавіка 2019, 10:37

"Дынама-Маладзечна" перамагло ў авертайме "Шахцёр" і зраўнавала лік у серыі за бронзу экстралігі - 1:1

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Дынама-Маладзечна" выйгралі ў "Шахцёра" з лікам 5:4 у авертайме ў другім матчы серыі за бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі ў экстралізе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Стартавыя мінуты сустрэчы ў Салігорску засталіся за дынамаўцамі, якія намаганнямі Артура Гаўруса адкрылі лік, аднак ужо ў другім перыядзе "Шахцёр" змог выйсці наперад - 2:1. У абодвух галах "гарнякоў" прыняў удзел Яўген Дадонаў. Маладзечанцы зноў выйшлі наперад пасля дакладных кідкоў Эдуарда Грыня і Артура Гаўруса. У трэцяй дваццацімінутцы Віктар Туркін і Яўген Дадонаў зноў падарылі надзею "Шахцёру" - 4:3, але гаспадары пляцоўкі дапусцілі памылку ў абароне і далі магчымасць зраўнаваць лік Ягору Воранаву - 4:4. У авертайме ўдача была на баку маладзечанцаў - 5:4.

У першай гульні, якая прайшла днём раней таксама ў Салігорску, мацнейшым быў "Шахцёр" - 3:2.

Серыя за бронзавыя ўзнароды да чатырох перамог прадоўжыцца 11 красавіка ў Маладзечне.

У процістаянні за першае месца чэмпіянату мінскае "Юнацтва" вядзе ў серыі з "Нёманам" з лікам 3:1. У наступным матчы, які адбудзецца 10 красавіка на лёдзе мінскай "Чыжоўка-Арэны", падапечныя Міхаіла Захарава могуць заваяваць восьмы чэмпіёнскі тытул.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі