Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 кастрычніка 2019, 14:37

Хакеісты "Дынама-Маладзечна" і "Металурга" ўпэўнена абыгралі сапернікаў у матчах чэмпіянату Беларусі

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Дынама-Маладзечна" і жлобінскага "Металурга" ўпэўнена абыгралі сапернікаў у матчах чэмпіянату Беларусі. Каманда з Мінскай вобласці ўзначаліла турнірную табліцу экстралігі А, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Маладзечанцы лічыліся фаварытамі ў паядынку з "Гомелем" і адразу ж пасля стартавага свістка пачалі рабіць усё, каб даказаць гэты статус закінутымі шайбамі. "Рысі", як маглі, стрымлівалі "зуброў". Іх хапіла да 10-й хвіліны гульні. Лік быў адкрыты дынамаўцам Вячаславам Грэцкім. Да фінальнай сірэны госці былі дакладнымі яшчэ тройчы. Вызначыліся Вячаслаў Лісічкін, Станіслаў Кучкін і Вячаслаў Грэцкі, які стаў аўтарам дубля. Гамяльчан хапіла на два рэзультатыўныя кідкі Насера Субхі і Паўла Воранава. Дзякуючы перамозе з лікам 4:2 (2:0, 1:0, 1:2) "зубры" вярнуліся на вяршыню турнірнай табліцы экстралігі А.

Сапраўднай сенсацыяй завяршыўся паядынак у Жлобіне, дзе мясцовы "Металург" спыніў шасціматчавую пераможную серыю салігорскага "Шахцёра". У тым, што "гарнякам", якія залішне акадэмічна дзейнічалі, лёгка не будзе, стала зразумела ў канцы першага перыяду. "Стальныя ваўкі" змаглі пакараць гасцей за гульню ў большасці. У ролі галеадора выступіў Яўген Саламонаў. Шайба Віктара Баўбеля напэўна настроіла балельшчыкаў салігарчан на аптымістычны лад, але дарэмна. "Ваўкоў" у гэты вечар было не спыніць. Пад прэсінгам "Металурга" абарона гасцей рассыпалася. Сяргея Капыльца, Яўгена Кунцэвіча і Кірыла Нікуліна з Яўгенам Саламонавым было не стрымаць. "Металург" дабіўся яркай перамогі - 5:1 (1:0. 1:1, 3:0), парадаваўшы сваіх балельшчыкаў, якія тэмпераментна падтрымлівалі сваіх герояў на працягу ўсёй сустрэчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі