Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 жніўня 2022, 09:23

Хакеісты "Дынама-Маладзечна", "Брэста" і "Ліды" з перамог стартавалі на Кубку Салея

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чацвер трыма матчамі прадоўжыўся 22-і розыгрыш Кубка Беларусі па хакеі, які мае афіцыйную назву Кубак Салея, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другі гульнявы дзень адбыліся тры матчы ў групе "А". "Дынама-Маладзечна" на сваім лёдзе ў авертайме абыграла салігорскі "Шахцёр" - 1:0, "Брэст" дома таксама ў дадатковай пяціхвілінцы адолеў сталічнае "Юнацтва" з лікам 3:2, а "Ліда" на роднай пляцоўцы разграміла гродзенскі "Нёман" - 7:2.

У пятніцу чарговыя матчы на турніры правядуць прадстаўнікі пула "Б". Аршанскі "Лакаматыў" прыме "Гомель", "Магілёў" дома сустрэнецца са жлобінскім "Металургам", а "Хімік" у Наваполацку згуляе супраць "Віцебска".

Па выніках кругавога турніру ў "Фінал чатырох" гарантавана выйдуць пераможцы абедзвюх груп, яшчэ дзве пуцёўкі ў кваліфікацыйных матчах разыграюць каманды, якія занялі ў сваіх пулах 2-3-я месцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі