Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 кастрычніка 2019, 19:09

Хакеісты "Дынама-Маладзечна" абыгралі "Металург" у матчы чэмпіянату Беларусі

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Дынама-Маладзечна" абыгралі жлобінскі "Металург" у дамашнім матчы чэмпіянату Беларусі - 3:2. "Зубры" займаюць другое месца ў турнірнай табліцы экстралігі А, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Маладзечанцы з першых хвілін пастараліся павысіць тэмп. У першым перыядзе вызначыўся форвард "зуброў" Павел Печур, які паспяхова ўзяў вароты сапернікаў - 1:0. Зраўнаваў лік нападаючы "Металурга" Дзмітрый Вайцехаў, яго пачынанні падтрымаў партнёр па камандзе Ілья Рак - 2:1.

Другая дваццаціхвілінка прайшла без закінутых шайбаў. У трэцім перыядзе форвард "Дынама-Маладзечна" Арцём Волкаў паспяхова атакаваў вароты сапернікаў - 2:2.

У авертайме хакеісты не змаглі выявіць мацнейшага. У серыі булітаў перамогу атрымала маладзечанскае "Дынама" - 3:2.

У іншых матчах чэмпіянату Беларусі "Магілёў" на дамашняй арэне перамог "Ліду" - 2:1 (1:0, 0:1, 1:0). Хакеісты салігорскага "Шахцёра" былі мацнейшыя за "Гомель" - 2:1 (1:0, 1:0, 0:1).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі