Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталічны клуб "Дынама-Джуніверс" завяршыў выступленні ў фінальным этапе Юніёрскай хакейнай лігі Расіі сярод ігракоў да 18 гадоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Заключным матчам беларусаў на турніры ў Омску стаў паядынак за сёмае месца супраць "Адмірала" з Уладзівастока. Мінчане прапусцілі ўжо на 19-й секундзе сустрэчы, але потым закінулі тры шайбы за шэсць мінут. У другім перыядзе нашы юнакі паразілі чужыя вароты пяць разоў, а ў заключнай трэці - яшчэ чатыры разы.
Фінальная сірэна зафіксавала вікторыю "Дынама-Джуніверс" з лікам 12:4, дублі за пераможцаў аформілі Надар Фралоў, Глеб Багдановіч, Аляксандр Бядрыцкі і Ілья Кулакоў, таксама аўтарамі галоў сталі Аляксей Бондараў, Арцём Жукаў, Цімафей Шчупак і Аляксей Рыхцікаў.
На групавым этапе фіналу ЮХЛ беларусы здабылі адну перамогу ў чатырох паядынках: нашы ігракі былі мацнейшыя за мыцішчанскі "Атлант" (4:2), прайгралі омскім "Ястрабам", камандзе Маскоўскай акадэміі хакея (1:2 у авертайме) і новасібірскай "Сібіры" (0:5).
У чвэрцьфінале хакеісты "Дынама-Джуніверс" уступілі ніжагародскаму "Тарпеда" (3:4), а ў першым суцяшальным матчы пацярпелі паражэнне ад "Дынама-Юніёра" з Санкт-Пецярбурга (1:3). У агульнай табліцы турніру сталічны клуб размясціўся на сёмым месцы сярод дзесяці каманд.-0-