Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 снежня 2021, 10:51

Хакеісты "Брэста" абыгралі "Ліду" ў звышвыніковым матчы чэмпіянату Беларусі

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейны клуб "Брэст" атрымаў выязную перамогу над "Лідай" з лікам 6:5 у матчы беларускай экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пачатак паядынку прайшоў пад дыктоўку брастаўчан - пасля першага перыяду яны стварылі зачын на дзве шайбы, а ў пачатку другой дваццацімінуткі наогул адарваліся на тры галы - 3:0. Гаспадары не збіраліся здавацца і да другога перапынку скарацілі разрыў да мінімуму. У трэцім перыядзе "Брэсту" зноў удалося пайсці ў адрыў на тры шайбы дзякуючы дублю Уладзіміра Міхайлава і дакладнаму кідку Віктара Боўбеля - 5:2. Здавалася, зыход сустрэчы відавочны, аднак лідчане зноў здолелі вярнуцца ў гульню і тройчы паразілі вароты сапернікаў. Брастаўчане ўсё ж змаглі яшчэ раз дабіцца поспеху, калі пры гульні ў колькаснай меншасці Аляксандр Пухлоўскі закінуў шостую шайбу. Такім чынам, "Брэст" завяршае каляндарны год на дзясятым месцы экстралігі. Хакеісты "Ліды" па-ранейшаму знаходзяцца на апошняй 12-й пазіцыі.

У заключным матчы 2021 года маладзечанскае "Дынама" ў Гродне аказалася мацнейшае за "Нёман" - 3:2.

Турнірную табліцу ўпэўнена ўзначальваюць дзеючыя чэмпіёны краіны хакеісты мінскага "Юнацтва", у якіх 61 ачко ў 39 праведзеных матчах. На тры балы менш у жлобінскага "Металурга", па 57 ачкоў набралі "Гомель" і салігорскі "Шахцёр".

Бліжэйшая сустрэча чэмпіянату Беларусі адбудзецца 3 студзеня - хакеісты "Гомеля" прымуць на сваёй арэне гасцей з "Металурга"..-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі