Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 сакавіка 2020, 14:18

Хакеісты "Барыса" выйшлі ў другі раўнд плэй-оф Кубка Гагарына

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Казахстанскі "Барыс", які ўзначальвае беларускі трэнер Андрэй Скабелка, чацвёрты раз у гісторыі здолеў прабіцца ў другую стадыю плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пятым матчы чвэрцьфінальнай серыі Усходняй канферэнцыі паўнамоцны прадстаўнік Казахстана ў КХЛ абыграў на дамашнім лёдзе магнітагорскі "Металург" з лікам 5:2 (3:1, 1:1, 1:0). У складзе "барсаў" па дзве шайбы на рахунку Антона Сагадзеева і Паўла Акользіна. Яшчэ адну шайбу закінуў Дарэн Дзіц.

Такім чынам, казахстанская дружына выйграла ў серыі да чатырох перамог - 4:1.

Раней у другі раўнд плэй-оф розыгрышу хакейнага Кубка Гагарына выйшлі маскоўскі ЦСКА, СКА (Санкт-Пецярбург) і "Ак Барс" (Казань).

Хакеісты мінскага "Дынама" ў гэтым сезоне выступілі вельмі няўдала, заняўшы апошняе месца сярод усіх 24 удзельнікаў рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі