17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты гродзенскага "Нёмана" пацярпелі паражэнне ў заключным паядынку групавога этапу Лігі чэмпіёнаў ад нямецкага "Айсберэна", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Чэмпіёны Беларусі прапусцілі шайбу ўжо на 2-й хвіліне дамашняй сустрэчы, але потым Сяргей Маляўка аднавіў раўнавагу, а Мікіта Арлоў у другім перыядзе вывеў "Нёман" наперад - 2:1. Аднак гэта быў апошні поспех гаспадароў - пасля яго госці вызначыліся яшчэ тройчы і выйгралі з лікам 4:2. На мінулым тыдні гродзенцы ўступілі нямецкаму клубу ў Берліне з лікам 1:4.
У плэй-оф з групы D выйшлі швейцарскі "Цуг" і чэшская "Камета Брно". Хакеісты "Нёмана" і "Айсберэна" завяршылі еўракубкавы сезон.-0-
Фота Леаніда Шчаглова