Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 лютага 2023, 14:33

Гродзенскі "Нёман" атрымаў дзве перамогі на перадсезонным футбольным турніры ў Жодзіне

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты гродзенскага "Нёмана" атрымалі другую перамогу на традыцыйным перадсезонным турніры "Белазавец" у Жодзіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім другім паядынку падапечныя Ігара Кавалевіча ўпэўнена абыгралі дублёраў жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" з рэзультатам 3:1. У першай сустрэчы "Нёман" з такім лікам узяў верх над брэсцкім "Дынама". Асноўны склад "Тарпеда-БелАЗа" спачатку разграміў сваіх рэзервістаў - 8:0, а потым разышоўся мірам - 2:2 - з брэсцкімі дынамаўцамі, якіх цяпер трэніруе былы настаўнік тарпедаўцаў Ігар Крывушэнка. Заўтра ў заключны дзень спаборніцтваў у гульні за першае месца сустрэнуцца жодзінскія і гродзенскія футбалісты, а брастаўчане згуляюць з тарпедаўскімі дублёрамі.

Тым часам іншыя брэсцкія клубы таксама правялі кантрольныя паядынкі перад стартам новага сезона. Чэмпіён краіны салігорскі "Шахцёр" пасля нядаўняга паражэння ад бабруйскай "Белшыны" (1:2) разграміў дзяржынскі "Арсенал", які пакінуў вышэйшую лігу, з сухім лікам 5:0. Футбалісты "Мінска" з рэзультатам 1:2 нечакана ўступілі яшчэ аднаму прадстаўніку другога дывізіёна нацыянальнага першынства "Астраўцу".

Новы футбольны сезон у Беларусі адкрыецца 25 лютага матчам за Суперкубак, у якім "Шахцёр" сустрэнецца з уладальнікам Кубка краіны "Гомелем".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі