ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 13 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 сакавіка 2021, 12:23

Грэкі і кіпрыёты разышліся мірам у кваліфікацыі маладзёжнага ЧЕ па футболе

Фота з архіва
Фота з архіва

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакуль на футбольных арэнах Венгрыі і Славеніі праходзіць фінальны турнір 23-га маладзёжнага чэмпіянату Еўропы, стартаваў адборачны турнір наступнага кантынентальнага першынства U-21, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым паядынку кваліфікацыйнай групы D футбалісты грэчаскай "маладзёжкі" ў Афінах разышліся мірам з кіпрскімі равеснікамі - 0:0. У гэтай групе выступяць і беларускія футбалісты. Свой першы матч новага адборачнага цыкла падапечныя Сяргея Ясінскага правядуць 5 чэрвеня на сваім полі супраць каманды Кіпра. А пакуль яго каманда рыхтуецца да еўракваліфікацыі. Сёння беларуская "маладзёжка" новага склікання згуляе ў Ерэване з армянскімі равеснікамі, а 29 сакавіка ў Тбілісі сустрэнецца з грузінамі. У групе D сапернікамі беларусаў акрамя кіпрыётаў і грэкаў будуць маладзёжныя зборныя Партугаліі, Ісландыі і Ліхтэнштэйна.

Адборачны турнір прадоўжыцца да сярэдзіны чэрвеня 2022 года. Прамыя пуцёўкі ў фінальную частку 24-га кантынентальнага першынства атрымаюць пераможцы 9 кваліфікацыйных груп, а таксама лепшая зборная з заняўшых другія месцы. Астатнія 8 каманд, якія фінішуюць другімі, правядуць матчы плэй-оф за 4 астатнія пропускі. Гаспадары фінальнага этапу маладзёжнага Еўра-2023 Грузія і Румынія вызвалены ад кваліфікацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі