Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Грэк Цыцыпас атрымаў другую перамогу на падагульняючым турніры АТР

Спорт 14.11.2019 | 16:00
Фота   EPA
Фота EPA

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грэк Стэфанас Цыцыпас атрымаў другую вікторыю на падагульняючым турніры Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) у Лондане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гульні 2-га тура групы Андрэ Агасі грэчаскі тэнісіст, які займае 6-е месца ў сусветным рэйтынгу, выйграў у двух сэтах у прадстаўніка Германіі Аляксандра Зверава (7-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:3, 6:2.

У другім паядынку другога тура гэтай групы лідар сусветнага рэйтынгу іспанец Рафаэль Надаль ва ўпартай барацьбе перамог расіяніна Данііла Мядзведзева (4) - 6:7 (3:7), 6:3, 7:6 (7:4). Турнірнае становішча пасля двух тураў: Стэфанас Цыцыпас 2 перамогі, Аляксандр Звераў, Рафаэль Надаль - па 1, Данііл Мядзведзеў - 0.

Удзельнікі групы Б'ёрна Борга сёння завяршаюць свае сустрэчы. У 3-м туры лідар гэтага квартэта аўстрыец Дамінік Цім (5) сустрэнецца з аўтсайдарам італьянцам Матэа Берэціні (8). У другім матчы швейцарскі тэнісіст Роджэр Федэрэр (3) згуляе з сербам Новакам Джокавічам (2). Пасля двух тураў у актыве Дамініка Ціма дзве вікторыі, па адной перамозе ў Новака Джокавіча і Роджэра Федэрэра, Матэа Берэціні прайграў абодва свае матчы.

Групавы этап фінішуе 25 лістапада, пасля чаго па два лепшыя тэнісісты з кожнага квартэта прадоўжаць барацьбу ў паўфінале. Агульны прызавы фонд падагульняючага турніру АТР-2019 складае $9 млн, ён завершыцца 17 лістапада. У вырашальным паядынку падагульняючага турніру мінулага года Аляксандр Звераў перамог Новака Джокавіча - 6:4, 6:3.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.