Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 чэрвеня 2020, 10:57

Грабоўскі: спорт вучыць працаваць і дабівацца пастаўленых мэт

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спорт вучыць працаваць, дабівацца пастаўленых мэт, быць дысцыплінаваным. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў трэнер хакейнага клуба "Дынама-Мінск", шматдзетны бацька Міхаіл Грабоўскі.

"Для мяне сям'я, мае дзеці, жонка, бацькі, і ўсё, што звязана з людзьмі, якія побач, - самае галоўнае, што ёсць у жыцці. Безумоўна, я далучаю сваіх дзяцей да спорту. Гэта вельмі важная справа. Спорт вучыць працаваць, дабівацца пастаўленых мэт і быць дысцыплінаваным. Я гэта ўсё прайшоў і хачу перадаць сваім дзецям, навучыць іх быць адказнымі і мэтанакіраванымі", - расказаў Міхаіл Грабоўскі.

Бацька траіх дзяцей адным з першых падтрымаў сямейны інтэрнэт-чэлендж БРСМ "#раЗАм з бацькам", прымеркаваны да Дня бацькі. Ён правёў трэніроўку на свежым паветры са сваёй дзевяцігадовай дачкой Лілі. "Рады, што прыняў удзел у сямейным спартыўным чэленджы адным з першых, і мы з Лілі добра, з настроем патрэніраваліся. Як толькі завяршу мантаж роліка - размяшчу яго ў сваім афіцыйным акаўнце ў сацыяльнай сетцы Instagram і перадам эстафету сваім сябрам", - адзначыў трэнер.

Сёння Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў старт інтэрнэт-чэленджу "#раЗАм з бацькам". Праект накіраваны на захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, умацаванне і развіццё адносін бацькаў і дзяцей, папулярызацыю здаровага ладу жыцця. Для ўдзелу ў чэленджы неабходна стварыць відэаролікі аб тым, як таты і іх маленькія дзеці разам займаюцца фізічнай культурай, і да 21 чэрвеня размясціць іх на асабістых старонках у сацсетках з хэштэгамі #папазал #деньотца, #раЗАмзбацькам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі