Фота НАК
8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія лёгкаатлеты выйгралі два медалі ўсерасійскіх спаборніцтваў "Калядныя старты. Мемарыял Э.С. Яламава", якія прайшлі ў Екацярынбургу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФЛА.
Удзел у турніры прынялі мацнейшыя лёгкаатлеты Расіі, а таксама лідары нацыянальнай каманды Беларусі ў спрынце і бар'ерным бегу. На дыстанцыі 60 м з бар'ерамі ў жанчын перамогу з рэзультатам 7,98 сек атрымала Эльвіра Грабарэнка, у мужчын Віталь Парахонька паказаў другі час (7,72 сек). На 60-метроўцы ў "гладкім" бегу нашы Максім Грабарэнка і Святлана Парахонька занялі 4-е і 5-е месцы адпаведна.
Мемарыял Яламава ў Екацярынбургу прайшоў ужо 34-ы раз і стаў першым этапам "Снежнай каралевы" - зімовай серыі спаборніцтваў пад эгідай Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі.-0-