Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 снежня 2021, 10:57

Гонку з перашкодамі Bison Race плануюць правесці ў Брэсце ў 2022 годзе

10 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце летам 2022 года плануюць правесці міжнародны забег Bison Race, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела спорту і турызму гарвыканкама Алеся Округ.

Такую гонку ў абласным цэнтры маюць намер правесці ўпершыню. Яна запланавана на 10 ліпеня. Стартавы і фінішны гарадок будзе знаходзіцца побач з паркоўкай каля "Зоркі" - галоўнага ўвахода ў мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". Траса будзе пракладзена ўздоўж ракі Мухавец. Частка маршруту будзе праходзіць па экалагічнай сцежцы, астатняя дыстанцыя - па гарадской набярэжнай.

Удзельнікам прапануюць пераадолець больш за 5 км. На дыстанцыі бегуноў будзе чакаць звыш 20 перашкод рознай складанасці. У гонцы змогуць прыняць удзел прафесійныя спартсмены і аматары бегу. Арганізуюць і дзіцячую трасу працягласцю ад 1 км да 2 км.

"Bison Race ў Беларусі праводзяць з 2015 года. У асноўным гонка праводзіцца на закрытай тэрыторыі. Мы прапанавалі арганізатарам пракласці маршрут па набярэжнай, каб за спаборніцтвамі маглі паназіраць гледачы. Арыенціровачна чакаецца каля 1,5 тыс. удзельнікаў, - расказала Алеся Округ. - Брэст з-за пандэміі засумаваў па вялікіх спартыўных мерапрыемствах. Гонка ж пройдзе летам, на свежым паветры". Начальнік аддзела спорту і турызму дадала, што спартгарадок спецыяльна наблізяць да Брэсцкай крэпасці. Гэта ўжо становіцца гарадской традыцыяй: многіх атлетаў вабіць магчымасць стартаваць на фоне знакавай выдатнай мясціны.

Рэгістрацыя для ўдзелу павінна пачацца 10 снежня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі