Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 студзеня 2020, 14:05

Гомельскі БЧ выйшаў на першае месца ў чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гомельскі клуб "БЧ" разграміў мінскую "Сталіцу" 5:1 і выйшаў на першае месца ў чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гасцявы паядынак 13-га тура з яшчэ адным фаварытам першынства гамяльчане правялі вельмі магутна, і ўжо на першай мінуце двойчы запар вызначыўся Дзяніс Гумянюк. Да перапынку Васіль Жарыкаў і Павел Кніга яшчэ два разы паразілі вароты мінчан. У другім тайме Дзяніс Гумянюк аформіў хет-трык, зрабіўшы лік 5:0, на што гаспадары змаглі адказаць толькі голам бразільскага легіянера Бета. Нядаўна гэтыя сапернікі сустракаліся ў Гомелі ў фінальным матчы Кубка Беларусі, і тады БЧ таксама быў мацнейшы, атрымаўшы перамогу з мінімальнай перавагай - 1:0.

Астатнія прэтэндэнты на месцы ў прызавой тройцы таксама выйгралі свае паядынкі 13-га тура. Аршанскі "Вітэн" перамог у гасцях гродзенскае "Дынама-УУС" - 3:1, гомельскі ВРЗ у сябе дома разграміў мінскі клуб "Дынама-БНТУ" з сухім лікам 8:0, а сталічны "Дарожнік" таксама на сваёй пляцоўцы ўзяў верх над "Шчучынам" з рэзультатам 7:3.

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: БЧ - 31 ачко, "Вітэн" - 30, ВРЗ - 27, "Дарожнік" - 27, "Сталіца" - 26. У наступным туры, матчы якога пройдуць 8 і 9 лютага, адбудзецца гомельскае дэрбі БЧ - ВРЗ, а "Вітэн" прыме ў сябе дома "Дарожнік".

Да гэтага лепшыя ігракі збяруцца ў трэніровачным лагеры нацыянальнай зборнай Беларусі для падрыхтоўкі да матчаў элітнага раўнда кваліфікацыі чэмпіянату свету. У канцы студзеня падапечныя Аляксандра Савінцава адправяцца ў Партугалію, дзе пройдзе турнір каманд групы А. Сапернікамі беларусаў будуць зборныя Партугаліі (30 студзеня), Італіі (31 студзеня) і Фінляндыі (2 лютага).

Пераможцы чатырох груп элітнага раўнда атрымаюць прамыя пуцёўкі ў фінальную стадыю ЧС-2020, а каманды, якія зоймуць другія месцы, правядуць у красавіку стыкавыя паядынкі за два астатнія пропускі.

Фінальная частка сусветнага першынства з удзелам 24 лепшых каманд планеты пройдзе з 12 верасня па 4 кастрычніка ў Літве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі