Фота з архіва
13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве беларускія спартсменкі сталі прызёрамі першага этапу Кубка Паўла Ляднёва па сучасным пяцібор'і, які праходзіць у Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у жаночым фінале прынялі 6 спартсменак з Беларусі і 12 прадстаўніц Расіі. Пасля трох відаў праграмы (плавання, паласы перашкод і фехтавання) наша Марыя Гнедчык размяшчалася ў канцы дзясяткі лепшых з адставаннем ад лідараў амаль мінуту, але па ходзе лазер-рана беларуска абышла ўсіх саперніц і фінішавала першай. Сярэбраную медалістку Лізавету Скуднякову з Масквы Гнедчык апярэдзіла на чатыры секунды.
На трэцюю прыступку п'едэстала паднялася яшчэ адна беларуска Віялета Гурэева, якая два тыдні таму заваявала серабро этапу Кубка свету ў Егіпце. Настасся Малашанока заняла сёмае месца, Мілана Певец стала 12-й, Таццяна Рагачова размясцілася ўслед за ёй, Наталля Савянкова паказала 15-ы рэзультат. Далей медалі першага этапу Кубка Ляднёва па пяцібор'і разыграюць мужчыны, у ліку ўдзельнікаў фіналу пяць беларусаў.-0-