Фота з архіва
13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі заваявалі 12 асабістых узнагарод у юніёрскім і прэ-юніёрскім заліках на міжнародным турніры па мастацкай гімнастыцы "Кубак "Нябесная грацыя", які праходзіць у сталіцы Кітая Пекіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У мнагабор'і сярод юніёрак золата і серабро выйгралі расіянкі Ксенія Савінава і Сафія Ільцеракова, якія набралі 114,7 і 112,8 бала адпаведна. Бронзавы медаль з рэзультатам 106,4 ачка заваявала наша Кіра Бабкевіч. Таксама беларуска была другой у практыкаванні з мячом і трэцяй з абручом. Трохразовым прызёрам турніру ў Пекіне стала яшчэ адна наша спартсменка Маргарыта Журовіч, якая ўзяла серабро ў праграмах з булавамі і скакалкай і бронзу са стужкай.
Сярод спартсменак не старэйшых за 13 гадоў трэцюю суму ў мнагабор'і набрала Ксенія Бандарэнка, акрамя таго беларуска заняла другое месца ў практыкаваннях з абручом і скакалкай. Перамогу ў праграме з мячом атрымала наша Ксенія Еўдакімава, у яе актыве таксама серабро з булавамі. Другой у практыкаванні са стужкай была беларуска Вера Канапацкая. Прызёрамі 13 лістапада сталі прадстаўніцы Расіі, Кітая, Арменіі, Балгарыі, Узбекістана і Казахстана.
Далей у чацвер вызначыцца пераможца ў мнагабор'і сярод сеніёрак, пасля стартавага дня спаборніцтваў першы радок займае лідар нашай нацыянальнай каманды Аліна Гарнасько. 14 лістапада на Кубку "Нябесная грацыя" адбудуцца фіналы ў асобных відах, таксама дзяўчаты разыграюць медалі ў групавых практыкаваннях.-0-