15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія грацыі заваявалі дзве залатыя ўзнагароды на старце міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы ў нямецкім Фельбах-Шмідэне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БАГ.
Сярод сеньёрак перамогу ў мнагабор'і атрымала наша Дар'я Вярэніч, якая набрала ў суме за чатыры віды праграмы 108,820 бала. Другое месца з адставаннем больш як тры ачкі заняла Элен Карбаноў з Францыі, тройку лепшых замкнула швейцарка Лаўрэн Грунігер, якая ў барацьбе за бронзу апярэдзіла беларуску Дар'ю Ткачову.
У камандным турніры сярод юніёрак лепшы вынік паказалі нашы Ксенія Бандарэнка і Маргарыта Журовіч. 15 сакавіка на спаборніцтвах у Фельбах-Шмідэне гімнасткі разыграюць медалі ў асобных практыкаваннях.-0-