ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 27 студзеня 2023
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 кастрычніка 2022, 11:04

Гімнастка Настасся Салас стала чэмпіёнкай Беларусі ў мнагабор'і

Настасся Салас. Фота з архіва
Настасся Салас. Фота з архіва

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным Палацы гімнастыкі завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па мастацкай гімнастыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах сеньёрак у мнагабор'і барацьба чакана разгарнулася паміж лідарамі нацыянальнай каманды Алінай Гарнасько і Настассяй Салас. У выніку лепшую суму балаў набрала Салас (140,7), у Гарнасько - серабро (137,7). Трэці рэзультат паказала Дар'я Ткачова (135.85). У фіналах асобных відаў ярчэй праявіла сябе ўжо бронзавы прызёр Алімпіяды ў Токіа: на рахунку Аліны Гарнасько тры залатыя медалі ў практыкаваннях з абручом, стужкай і булавамі, Настасся Салас перамагла ў кампазіцыі з мячом.

У групавых спаборніцтвах перамогі як у мнагабор'і, так і ў асобных відах атрымала зборная Беларусі ў складзе Арыны Цыцылінай, Карыны Ярмоленка, Ганны Гайдукевіч, Настассі Рыбаковай, Лаліты Мацкевіч і Даны Чаеўскай. У мнагабор'і ў юніёрак першае месца заняла Аліна Рэчкіна, усяго на паўбала апярэдзіўшы Дар'ю Грохатаву. Затое ў фіналах асабістых практыкаванняў саліравала ўжо Грохатава, якая выйграла ўсе чатыры залатыя медалі. У актыве Рэчкінай - тры сярэбраныя медалі.

Наступным буйным стартам у календары Беларускай асацыяцыі гімнастыкі стане турнір на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач, які пройдзе ў Палацы гімнастыкі з 21 па 23 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі