Ніколь Лявута. Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Ніколь Лявута стала мультымедалісткай спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы на Спартыўных гульнях краін БРІКС у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У суботу юніёркі спаборнічалі ў пяці відах праграмы, па выніках кожнага з фіналаў прадстаўніца Беларусі Ніколь Лявута ўздымалася на подыум. У практыкаванні з абручом наша спартсменка паказала лепшы рэзультат, у кампазіцыях з мячом і булавамі беларуска займала другія месцы, а ў практыкаванні са стужкай стала трэцяй. Яшчэ адно серабро Лявута заваявала ў сольным выкананні без прадметаў. Усяго Ніколь павязе з Казані сем медалёў Гульняў БРІКС (1-3-3), напярэдадні наша гімнастка ўзяла па бронзе ў мнагабор'і і ў камандным заліку.
У вячэрняй праграме 22 чэрвеня адбудуцца фіналы асобных практыкаванняў сярод сеніёрак, беларускую каманду прадставяць Настасся Салас (мяч, булавы), Дар'я Грохатава (абруч, стужка) і Дар'я Вярэніч (без прадмета).-0-