Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 сакавіка 2020, 11:08

Гімнастка Аліна Гарнасько выйграла золата і бронзу ў фіналах асобных відаў на Гран-пры ў Брно

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля перамогі ў мнагабор'і беларуская спартсменка Аліна Гарнасько выйграла яшчэ два медалі ў фіналах асобных відаў на этапе Гран-пры па мастацкай гімнастыцы, які завяршыўся ў Брно (Чэхія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска не мела сабе роўных у кампазіцыі з абручом. Пераможная ацэнка Аліны Гарнасько -23,700 бала. Серабро ва ўкраінкі Хрысціны Пагранічнай (22,600). Бронзу выйграла яе суайчынніца Улада Нікольчанка (21,900).

У кампазіцыі са стужкай беларуска заваявала бронзу з ацэнкай 20,250 бала. Золата выйграла Барана Калейн з Балгарыі (21,100). Серабра ва Улады Нікольчанка (22,000).

Акрамя стартаў дарослых спартсменак у час Гран-пры прайшлі спаборніцтвы юніёрак. Яны сталі зорнай гадзінай Дзіны Агішавай. Пасля трыумфу ў мнагабор'і беларуская спартсменка выйграла ў практыкаваннях са скакалкай (18,200), мячом (20,400) і стужкай (20,250). У яшчэ адным фінале (з булавамі) не было роўных беларусцы Лізавеце Зоркінай (19,800).

Напярэдадні Дзіна Агішава, Лізавета Зоркіна і Паліна Сланчэўская ўпэўнена выйгралі камандны турнір.

Спаборніцтвы, якія праходзілі ў Брно 6-8 сакавіка, сабралі спартсменак з 16 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі