Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 снежня 2021, 13:29

Германія, Славакія, Арменія - сапернікі беларускіх футбалістаў у кваліфікацыі юніёрскага ЧЕ

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне прайшла жараб'ёўка кваліфікацыйнага этапу футбольнага чэмпіянату Еўропы 2023 года сярод юніёраў (U-19), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісты беларускай юніёрскай зборнай трапілі ў 12-ю групу, дзе іх сапернікамі будуць равеснікі з Германіі, Славакіі і Арменіі. Матчы адборачных міні-турніраў у 13 кваліфікацыйных групах пройдуць у перыяд з 30 мая па 14 чэрвеня або з 19 па 27 верасня 2022 года. Дакладныя даты, а таксама месцы правядзення спаборніцтваў будуць вызначаны пазней.

У элітны этап кваліфікацыі кантынентальнага першынства выйдуць па дзве лепшыя каманды з кожнага квартэта, а таксама лепшая зборная з тых, што занялі трэція месцы. Сустрэчы элітнага раўнда адбудуцца вясной 2023 года. Фінальная стадыя юніёрскага чэмпіянату Еўропы з удзелам васьмі каманд пройдзе летам 2023 года на футбольных арэнах Мальты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі