Ягор Герасімаў. Фота з архіва
18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў атрымаў другую перамогу на турніры серыі АТР Challenger Tour у іспанскім Пасабланка з прызавым фондам $37 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У матчы 1/8 фіналу беларус, які займае 265-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамог балгарскага тэнісіста Аляксандра Данскога, у якога 1005-я пазіцыя, - 4:6, 6:3, 6:4. У стартавым раўндзе Герасімаў таксама ў трохсэтавым паядынку перайграў іспанца Альварэса Варона (751-ы нумар рэйтынгу АТР) - 7:5, 6:7 (5:7), 6:1. У гульні за выхад у паўфінал сапернікам беларускага тэнісіста будзе яшчэ адзін іспанец Мігел Дамас (388).
На жаночым турніры ў Будапешце з прызавым фондам $267 тыс. беларуска Аляксандра Сасновіч (134-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў чвэрцьфінал, дзе сустрэнецца з нідэрландскай тэнісісткай Сюзан Ламенс (137). Да гэтага Сасновіч перамагла расіянку Марыю Цімафееву (103) - 6:2, 6:4 і балгарку Вікторыю Томаву (49) - 2:6, 6:2, 6:4.
у 1/16 фіналу турніру ITF у амерыканскім горадзе Эвансвіл з прызавым фондам $60 тыс. беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч перамагла Крысціну Пенічкаву з ЗША - 7:6 (8:6), 7:5, а ў другім крузе будзе сапернічаць з яшчэ адной прадстаўніцай ЗША Клерві Нгуноўэ (375).-0-