Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 красавіка 2021, 12:15

Герасімаў выйшаў у 1/16 фіналу тэніснага турніру ў Барселоне

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў стартаваў з перамогі на турніры катэгорыі АТР 500 у іспанскай Барселоне з прызавым фондам 1,5 млн еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 1/32 фіналу беларус, які займае 77-е месца ў сусветным рэйтынгу, перайграў у двух сэтах французскага тэнісіста Жо-Вільфрыда Тсонга, у якога 71-я пазіцыя, - 7:5, 6:1. Сустрэча працягвалася 1 гадз 20 мін. Наступным сапернікам Ягора Герасімава будзе 19-я ракетка планеты італьянец Янік Сінер.

Яшчэ адзін беларус Ілья Івашка (111-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сустрэнецца з нідэрландскім тэнісістам Талонам Грыкспурам (144).

Спаборніцтвы ў каталонскай сталіцы завершацца 25 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі