Ягор Герасімаў. Фота з архіва
16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў прабіўся ў другі раўнд турніру серыі ATP Challenger Tour у іспанскім Пасабланка з прызавым фондам $37 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У 1/16 фіналу беларус, які займае 265-е месца ў сусветным рэйтынгу, атрымаў перамогу ў трохсэтавым паядынку над іспанцам Альварэсам Варона, у якога 751-я пазіцыя, - 7:5, 6:7 (5:7), 6:1. У другім крузе сапернікам Герасімава будзе пераможца матчу паміж амерыканцам Улісам Бланчам (522-і нумар рэйтынгу АТР) і балгарскім тэнісістам Аляксандрам Данскім (1005).
Турнір у Пасабланка фінішуе 21 ліпеня.-0-