Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 сакавіка 2022, 16:54

Гендырэктар хакейнага "Дынама": сезон быў добры, але хацелася б лепш

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар хакейнага мінскага "Дынама" Сяргей Сушко падвёў вынікі сезона 2021/2022, паведамляе прэс-служба Федэрацыі хакея Беларусі.

"У нас была прамежкавая задача - трапіць у плэй-оф КХЛ. Каманда гэту задачу выканала. Але ў спорце заўсёды ставяцца максімальныя мэты. У хакеі - гэта Кубак Гагарына. Да выканання гэтай задачы мы не падабраліся, таму нам ёсць куды расці, - адзначыў гендырэктар. - Сезон атрымаўся скомканым: было шмат каранавірусных абмежаванняў, каманда не заўсёды гуляла ў аптымальным складзе. Мы страцілі дзевяць дамашніх матчаў, падагульняючае месца ў рэгулярным чэмпіянаце павінна было быць вышэйшым. У цэлым, сезон быў добры, але хацелася б лепш. Мы вельмі хацелі прайсці першы раўнд, але... У любым выпадку, каманда прыклала максімум намаганняў".

Таксама гендырэктар "зуброў" расказаў, што галоўны трэнер "Дынама" Крэйг Вудкрафт з вялікай доляй верагоднасці застанецца каля руля. "Каманда выканала задачу па выхадзе ў плэй-оф, таму кантракт з трэнерам прадаўжаецца аўтаматычна, гэта нават не абмяркоўваецца. Больш таго, у самога Крэйга вялікае жаданне застацца працаваць у Беларусі. Ён будуе планы, як працаваць з нашай зборнай, у яго ёсць планы па развіцці беларускага хакея. Таму пытанне далейшага супрацоўніцтва практычна вырашана", - рэзюмаваў Сяргей Сушко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі