Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 жніўня 2020, 09:04

Гаварцова завяршыла выступленне на тэнісным турніры ў Лексінгтане

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (135-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не змагла прабіцца ў чвэрцьфінал турніру ў амерыканскім Лексінгтане з прызавым фондам $202 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

12 жніўня ў 1/8 фіналу беларуска ўступіла ў трохсэтавым паядынку туніскай тэнісістцы Унс Джабір (39) - 6:3, 2:6, 4:6. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 50 мінут. У 1/16 фіналу Вольга Гаварцова перамагла ў двух сэтах амерыканку Бетані Матэк-Сандс (358) - 7:6 (7:4), 6:1. У асноўную сетку гэтых спаборніцтваў беларуская тэнісістка прабілася, прайшоўшы два раўнды кваліфікацыі.

Раней экс-першая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка (58) завяршыла выступленне, прайграўшы ў 1/16 фіналу амерыканскай тэнісістцы Вінус Уільямс (67) - 3:6, 2:6.

Турнір у Лексінгтане завершыцца 16 жніўня.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі