Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 красавіка 2022, 09:08

"Гарызонт" атрымаў другую перамогу над "Алімпіяй" у фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі "Гарызонта" другі раз выйгралі ў гродзенскай "Алімпіі" ў фінальнай серыі за залатыя медалі жаночага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другім матчы дзеючыя чэмпіёнкі краіны толькі ў самым пачатку далі магчымасць саперніцам выйсці наперад, а потым трывала захапілі ініцыятыву і перамаглі з перавагай 34 ачкі - 82:48.

У першым паядынку на пляцоўцы сталічнага РДВАР барацьба была больш упартай і падапечныя Наталлі Трафімавай выйгралі з перавагай усяго толькі сем ачкоў - 68:61. Трэцяя сустрэча адбудзецца 18 красавіка і ў выпадку перамогі баскетбалісткі "Гарызонта" другі раз запар заваююць залатыя медалі чэмпіянату Беларусі.

У серыі за бронзавыя ўзнагароды баскетбалісткі "Цмокі-Мінск" двойчы перамаглі ў сябе дома гродзенскую "Вікторыю" - 70:61 і 85:60. Іх наступная сустрэча пройдзе 15 красавіка ў Гродне. Абедзве медальныя серыі прадоўжацца да трох перамог адной з каманд.

Год таму свой 12-ы чэмпіёнскі тытул заваяваў "Гарызонт", які тройчы абыграў "Цмокі-Мінск". У серыі за бронзавыя ўзнагароды "Алімпія" была мацнейшая за "БДУ-Цмокі". Акрамя "Гарызонта" золата нацыянальнага першынства заваёўвала "Алімпія", якая з'яўляецца васьміразовым чэмпіёнам, мінскія "Цмокі" шэсць разоў паднімаліся на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару. Тройчы золата брала барысаўская "Бярэзіна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі