Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 ліпеня 2025, 18:51

Гарнасько стала абсалютнай чэмпіёнкай турніру "Хрустальная ружа" ў Мінску 

Аліна Гарнасько. Фота з архіва Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
Аліна Гарнасько. Фота з архіва Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску завяршыўся міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы "Хрустальная ружа", удзел у якім прынялі каля 400 грацый з 15 краін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У нядзелю, 27 ліпеня, у Палацы мастацкай гімнастыкі адбыліся фіналы ў асобных відах. Сярод сеніёрак перамогу ва ўсіх чатырох практыкаваннях атрымала лідар нацыянальнай каманды Аліна Гарнасько, якая напярэдадні была мацнейшай у мнагабор'і. Тры сярэбраныя медалі сёння заваявала Настасся Салас (абруч, мяч, булавы), таксама другі рэзультат па выніках праграмы са стужкай паказала Дар'я Вярэніч.

У спаборніцтвах юніёрак два золаты здабыла наша Кіра Бабкевіч (абруч, стужка), якая таксама выйграла серабро ў практыкаванні з мячом. Другое месца ў фінале з булавамі і трэцяе ў праграме са стужкай заняла яе суайчынніца Маргарыта Журовіч.

У групавых практыкаваннях сеніёрак сярэбранымі прызёрамі ў кампазіцыі з мячамі і абручамі сталі выхаванкі РЦАП па мастацкай гімнастыцы. У юніёрак па два медалі заваявалі члены зборнай Беларусі (золата і бронза) і выхаванкі СДЮШАР БФСТ "Дынама" (серабро і бронза).-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі