Сцяг Серада, 21 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 сакавіка 2025, 12:51

Гарнасько спынілася за крок ад узнагарод Гран-пры па мастацкай гімнастыцы ў Іспаніі

 

Аліна Гарнасько. Фота НАК
Аліна Гарнасько. Фота НАК
24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія грацыі не змаглі заваяваць медалі турніру Гран-пры па мастацкай гімнастыцы, які праходзіў у іспанскім горадзе Марбелья, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БАГ.

У мнагабор'і лідар нашай нацыянальнай каманды Аліна Гарнасько заняла пятае месца, набраўшы ў суме 108,600 бала. Яшчэ адна беларуска Настасся Салас, якая выступала ў Марбельі па-за конкурсам, зарабіла 109,350 ачка. Акрамя таго, Гарнасько прыняла ўдзел у трох фіналах асобных відаў з чатырох: Аліна заняла чацвёртае месца ў практыкаванні з мячом, паказала пяты рэзультат у кампазіцыі з булавамі і стала дзявятай у праграме са стужкай. З 28 па 30 сакавіка Гарнасько і Салас выступяць на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў Баку.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі