Фота Unsplash
13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць першы з трох выязных таварыскіх паядынкаў з камандай Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сённяшняя сустрэча беларусаў і расіян пройдзе на пляцоўцы Казанскай акадэміі гандбола, праз дзень, 15 сакавіка, сапернікі сустрэнуцца ў Маскве ў спартыўным комплексе "Дынама", а 17 сакавіка завершаць серыю ў палацы спорту "Алімпійскі" ў падмаскоўным Чэхаве. Беларускія балельшчыкі змогуць назіраць за гэтымі гульнямі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5".
Перад выездам у Расію падапечныя Юрыя Шаўцова правялі трэніровачны збор у Мінску, у якім удзельнічалі 20 гандбалістаў, сярод якіх і легіянеры - Кірыл Самойла ("Вісла", Плоцк, Польшча), Арцём Каралёк ("Кельцы", Польшча), Уладзіслаў Кулеш ("Гановер", Германія), Вадзім Гайдучэнка ("Шартр", Францыя), Алег Астрашапкін ("Хапаэль", Ізраіль), Вячаслаў Салдаценка ("Амітыцыя", Цюрых, Швейцарыя), Ігар Чэрнікаў ("Зеніт", Санкт-Пецярбург, Расія) і Арцём Кулак ("Чэхаўскія мядзведзі", Чэхаў, Расія).
У пачатку гэтага года зборная Беларусі абыграла расійскіх гандбалістаў на міжнародным турніры ў Маскве - 32:31, а ў лістападзе мінулага года тройчы перамагла расіян у серыі дамашніх сустрэч - 32:28 (у Магілёве), 27:26 (у Гомелі) і 25:23 (у Мінску).-0-