ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 18 мая 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 лістапада 2021, 13:09

Гандбалісты зборнай Беларусі правядуць спарынгі з расіянамі

Фота з сацыяльных сетак
Фота з сацыяльных сетак

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты зборнай Беларусі правядуць сёння першы з двух кантрольных паядынкаў з камандай Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад сустрэчамі з расіянамі беларуская дружына правяла тыднёвы вучэбна-трэніровачны збор у мінскім Доме гандбола, у якім сёння і заўтра пройдуць абодва спарынгі. Пад караўніцтвам галоўнага трэнера зборнай Беларусі Юрыя Шаўцова да гульняў рыхтаваліся 17 гандбалістаў: варатары - Вячаслаў Салдаценка ("Бакэу", Румынія), Ігар Чэрнікаў ("Дыямідыс", Грэцыя), Ілья Усік ("Мяшкоў Брэст"); крайнія - Мікіта Вайлупаў, Андрэй Юрынок (абодва - "Мяшкоў Брэст"), Эдуард Яраш ("Гомель"), Яўген Нікановіч (СКА, Мінск); лінейныя - Арцём Каралёк ("Кельцы", Польшча), Вячаслаў Бохан ("Матор", Запарожжа, Украіна), Юрый Лук'янчук ("Кокс", Фінляндыя); паўсярэднія - Алег Астрашапкін (ЦСКА, Масква, Расія), Мацвей Удавеня, Юліян Гірык (абодва - СКА, Мінск), Уладзіслаў Кулеш ("Кельцы", Польшча), Віктар Зайцаў ("Пермскія Мядзведзі", Расія); разыгрываючыя - Вадзім Гайдучэнка ("Сен-Рафаэль", Францыя), Арцём Кулак ("Чэхаўскія Мядзведзі", Расія).

Для абодвух сапернікаў матчы ў Мінску з'яўляюцца адным з этапаў падрыхтоўкі да фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы, які пройдзе з 13 па 30 студзеня 2022 года на арэнах Венгрыі і Славакіі. У папярэднім раўндзе кантынентальнага першынства зборная Беларусі згуляе ў групе D, дзе яе апанентамі будуць гандбалісты Аўстрыі, Германіі і Польшчы. Расіяне выступяць у квартэце F разам з камандамі Літвы, Нарвегіі і Славакіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі