Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 кастрычніка 2021, 09:24

Гандбалісты СКА згуляюць з "Бешыкташам" у Кубку ЕГФ

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія гандбольныя клубы даведаліся сапернікаў па 1/16 фіналу розыгрышу Кубка ЕГФ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках жараб'ёўкі, якая адбылася 25 кастрычніка ў Вене, гандбалістам мінскага СКА выпала сустрэцца з турэцкім "Бешыкташам". Першая гульня адбудзецца 27 або 28 лістапада ў Стамбуле, гульня ў адказ - 4 або 5 снежня ў Мінску. У папярэднім кваліфікацыйным раўндзе віцэ-чэмпіёны Беларусі аказаліся мацнейшымі за ісландскі клуб "Хабнарф'ёрдзюр" - 37:29 (у гасцях) і 25:26 (дома). Гандбалісты "Бешыкташа" двойчы перайгралі на сваёй арэне ізраільскі "Халон" - 38:32 і 38:28.

У 1/16 фіналу Кубка ЕГФ сярод жаночых каманд гандбалісткі брэсцкага клуба "Вікторыя-Бярэсце" будуць сапернічаць з італьянскім "Брыксенам". Першую сустрэчу брастаўчанкі правядуць 13 або 14 лістапада ў сябе дома, а 20 або 21 лістапада згуляюць на пляцоўцы саперніц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі