Фота з архіва
27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На гандбольных арэнах стартуе 34-ы чэмпіянат Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Чэмпіёны краіны гандбалісты мінскага СКА сёння пачнуць новае першынство дамашнім паядынкам з юніёрскай зборнай Беларусі. Уладальнік серабра мінулага чэмпіянату "Мяшкоў Брэст" прыме ў брэсцкім спарткомплексе "Вікторыя" дэбютанта элітнага дывізіёна - клуб "МАЗ-Орша". У Дзяржынску Мінскі абласны гандбольны клуб (МАГК) будзе сапернічаць з гродзенскім "Кронанам". У залатой серыі папярэдняга нацыянальнага першынства мінскія армейцы перамаглі брастаўчан з лікам 3:2, заваяваўшы залатыя медалі ўпершыню з 2002 года, цяпер у іх 11 тытулаў. Брастаўчане да гэтага выйгралі 11 чэмпіянатаў запар, усяго яны 16 разоў станавіліся чэмпіёнамі. Уладальнікамі бронзавых узнагарод сталі спартсмены "Машэкі" з Магілёва, якія абыгралі ў серыі за трэцяе месца МАГК.
Таксама сёння ў стартавым матчы жаночага чэмпіянату сярэбраныя прызёры гандбалісткі "Гомеля" прымуць у сябе дома "БНТУ-БелАЗ-РДВАР". А ў бліжэйшую суботу, 30 жніўня, у Маладзечне ў паядынку за Суперкубак "Гомель" будзе сапернічаць з чэмпіёнкамі краіны гандбалісткамі "БНТУ-БелАЗа". У мінулай серыі за золата жаночага чэмпіянату "БНТУ-БелАЗ" тройчы перайграў гамяльчанак і 26-ы раз заваяваў чэмпіёнскі тытул. У бронзавай серыі гродзенская "Гараднічанка" таксама атрымала тры вікторыі над брэсцкім клубам "Бярэсце".-0-