Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 верасня 2022, 09:02

Гандбалісты мінскага СКА дэбютуюць у SEHA-лізе матчам з чэмпіёнамі Расіі

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія гандбольныя клубы даведаліся пра расклад стартавых матчаў у "Дывізіёне Усход" SEHA-лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першымі з чатырох прадстаўнікоў Беларусі згуляе дэбютант гэтага турніру віцэ-чэмпіён краіны мінскі СКА, які 30 верасня сустрэнецца ў гасцях з 21-кратнымі чэмпіёнамі Расіі гандбалістамі клуба "Чэхаўскія мядзведзі". Яшчэ адзін дэбютант гэтых спаборніцтваў уладальнік бронзы беларускага першынства "Гомель" 1 кастрычніка згуляе ў сябе дома з "Пермскімі мядзведзямі". Шматгадовы ўдзельнік і прызёр SEHA-лігі чэмпіён Беларусі "Мяшкоў Брэст" 2 кастрычніка прыме на сваёй арэне магілёўскі клуб "Машэка". Акрамя гэтых каманд у гэтым дывізіёне выступіць і "Нява" з Санкт-Пецярбурга.

SEHA-ліга South East Handball Association) была ўтворана ў 2011 годзе. У розныя гады ў ёй выступалі клубы з Беларусі, Венгрыі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Сербіі, Паўночнай Македоніі, Харватыі, Румыніі, Расіі і Кітая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі