24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У дывізіёне "Усход" SEHA-лігі стартавалі сустрэчы 1/4 фіналу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым чвэрцьфінальным паядынку гандбалісты мінскага СКА на пляцоўцы сталічнага спартыўнага комплексу "Уручча" перайгралі гасцей з маскоўскага ЦСКА з лікам 30:26.
У суботу, 25 лютага, "Машэка" згуляе ў Магілёве з "Чэхаўскімі мядзведзямі". Сапернікам гандбалістаў "Гомеля" 26 лютага будзе "Мяшкоў Брэст", а 27 лютага ў Санкт-Пецярбургу мясцовы "Зеніт" сустрэнецца з "Пермскімі мядзведзямі". Паядынкі ў адказ пройдуць 28 лютага - 5 сакавіка.
Папярэдні этап у дывізіёне "Поўдзень" завершыцца ў канцы сакавіка. У групе А гуляюць "Еўрафарм" (Бітала, Паўночная Македонія), "Нексе" (Нашыцэ, Харватыя) і "Ваяводзіна" (Нові-Сад, Сербія), у трыа В уваходзяць "Партызан" (Бялград, Сербія), "Вардар" (Скоп'е, Паўночная Македонія) і "Татран" (Прэшаў, Славакія). Лепшыя клубы мінулага сезона SEHA-лігі венгерскі "Веспрэм" і харвацкі "Заграб" стартуюць з чвэрцьфінальнай стадыі.
У вырашальным паядынку мінулага сезона "Веспрэм" перамог "Заграб" (32:30). У матчы за бронзу "Еўрафарм" быў мацнейшы за "Нексе" (27:23).-0-