Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 сакавіка 2023, 13:19

Гандбалісты "Магдэбурга" выйшлі ў чвэцьфінал, "Веспрэм" згуляе ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты венгерскага "Веспрэма" не змаглі прабіцца ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім заключным матчы папярэдняй групы А віцэ-чэмпіёны Венгрыі выйгравалі ў сталіцы Францыі пасля першага тайма ў "Пары Сен-Жэрмен" с розніцай пяць мячоў - 24:19, але ўтрымаць перамогу не змаглі. На другой палавіне сустрэчы гаспадары змянілі ход гульні і ў выніку перамаглі з лікам 37:35. Беларускі легіянер "Веспрэма" Мікіта Вайлупаў ні разу не паразіў вароты сапернікаў. Такім чынам, следам за парыжанамі пуцёўку ў чвэрцьфінал заваяваў нямецкі "Магдэбург", які сёння завершыць групавы этап дамашняй сустрэчай з "Дынама" з Бухарэста. Таксама сёння партугальскі "Порту" прыме на сваёй арэне польскую "Віслу" з Плоцка. Становішча каманд: "Пары Сен-Жэрмен" - 24 ачкі (14 матчаў), "Магдэбург" - 18 (13), "Веспрэм" - 18 (14), ГОГ (Гудме, Данія) - 15 (14), "Дынама" - 13 (13), "Заграб" (Харватыя) - 8 (14), "Вісла" - 7 (13), "Порту" - 5 (13).

У групе В 2 сакавіка адбудзецца паядынак двух галоўных фаварытаў: польскі "Кельцы", за які выступае беларус Арцём Каралёк, прыме ў сябе дома іспанскую "Барселону". Абодва сапернікі ўжо забяспечылі сабе выхад у чвэрцьфінальную стадыю. Становішча каманд: "Барселона" - 26 ачкоў (13), "Кельцы" - 22 (13), "Нант" (Францыя) - 15 (14), "Кіль" (Германія) - 15 (14), "Ольбарг" (Данія) - 13 (14), "Пік" (Сегед, Венгрыя) - 11 (14), "Цэле" (Славенія) - 6 (14), "Эльверум" (Нарвегія) - 3 (14).

Па дзве лепшыя каманды атрымалі месцы ў чвэрцьфінале, а клубы, якія займаюць 3-6-я месцы, згуляюць у першым раўндзе плэй-оф. "Фінал чатырох" чэмпіёнскай Лігі пройдзе 17-18 чэрвеня ў нямецкім Кёльне. У вырашальным паядынку мінулага сезона "Барселона" перамагла "Кельцы" ў серыі пасляматчавых пенальці, выйграўшы галоўны турнір Старога Свету 11-ы раз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі