22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты зборных Германіі і Францыі першымі забяспечылі сабе выхад у паўфінал чэмпіянату свету, які праходзіць на арэнах Германіі і Даніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У матчы перадапошняга тура асноўнага групавога этапу нямецкая дружына перайграла ў Кёльне харватаў з мінімальнай перавагай 22:21, а дзеючыя чэмпіёны планеты французы разграмілі ісландцаў - 31:22. Каманда Іспаніі была мацнейшай за бразільцаў - 36:24. Турнірнае становішча перад заключным турам: Германія - 7 ачкоў, Францыя - 7, Іспанія - 4, Харватыя - 4, Бразілія - 2, Ісландыя - 0. У сераду, 23 студзеня, адбудуцца апошнія сустрэчы: Бразілія - Грузія, Германія - Іспанія, Францыя - Харватыя.
У іншай групе, якая базіруецца ў дацкім Хернінгу, уладальнікі дзвюх пуцёвак у паўфінал вызначацца толькі пасля заключных сустрэч 23 студзеня: Туніс - Егіпет, Нарвегія - Венгрыя, Данія - Швецыя. Турнірнае становішча: Данія - 8, Швецыя - 6, Нарвегія - 6, Венгрыя - 3, Егіпет - 1, Туніс - 0.
Паўфінальныя гульні пройдуць 25 студзеня ў Гамбургу, вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул і матч за бронзу адбудуцца 27 студзеня ў Хернінгу.
На мінулым сусветным першынстве, якое праходзіла два гады таму ў Францыі, гаспадары заваявалі свой шосты чэмпіёнскі тытул, абгыграўшы ў фінале нарвежцаў - 33:26. Трэцяе месца занялі славенскія гандбалісты, якія адолелі харватаў - 31:30.-0-