Фота з архіва
25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты іспанскай "Барселоны" абыгралі венгерскі "Пік" у гасцявым чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сярэдзіне другога тайма сустрэчы ў Сегедзе дзеючыя пераможцы ЛЧ уступалі гаспадарам 18:21, але потым не толькі дагналі сапернікаў, але і вырвалі перамогу з перавагай тры мячы - 27:24. У нямецкай сталіцы гандбалісты "Берліна" абыгралі дацкі "Ольбарг" з лікам 37:29.
Раней гандбалісты венгерскага "Веспрэма" ў гасцях згулялі ўнічыю з нямецкім "Магдэбургам" - 26:26. Беларускі правы крайні гасцей чэмпіёнаў Венгрыі Мікіта Вайлупаў двойчы трапіў у вароты сапернікаў і давёў свой бамбардзірскі паказчык у гэтым сезоне ЛЧ да 40 мячоў. Французскі "Нант" на сваёй арэне з мінімальнай перавагай адолеў партугальскі "Спортынг" з Лісабона - 28:27.
Чвэрцьфінальныя паядынкі ў адказ пройдуць 30 красавіка і 1 мая, іх пераможцы выйдуць у вырашальны этап Лігі чэмпіёнаў - "Фінал чатырох", які адбудзецца 14 і 15 чэрвеня ў нямецкім Кёльне.-0-