Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 красавіка 2022, 13:44

Гандбалісткі зборнай Беларусі пачалі падрыхтоўку да турніраў у Мінску і Маскве

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісткі жаночай зборнай Беларусі пачалі падрыхтоўку да турніраў, якія пройдуць у Мінску і Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Трэнерскі штаб беларускай каманды на чале з Аляксандрам Сыцько запрасіў на трэніровачны збор у спарткомплекс РЦАП у Раўбічах 25 гандбалістак:

варатары - Юлія Кунцэвіч ("Гомель"), Хрысціна Радзівонава ("БНТУ-БелАЗ"), Настасся Макаранка, Ірына Шынкарук, Таццяна Паграбіцкая (усе - "Вікторыя-Бярэсце", Брэст), Святлана Куштын ("Віцябчанка");

палявыя ігракі - Наталля Коціна, Хрысціна Скрыпак, Таццяна Самсонава (усе - "Гомель"), Яніна Елісеева, Юлія Іванчыкава, Яна Сотнікава, Ірына Мокат, Дар'я Басевіч, Лілія Арцюховіч, Аліна Кішко, Дар'я Вакуліч, Дзіяна Шаг, Ульяна Петрачкова (усе - "БНТУ-БелАЗ"), Алена Данілевіч, Ульяна Марціновіч (абедзве - "Віцябчанка"), Настасся Салей, Ганна Рабчанка (абедзве - "Гараднічанка"), Настасся Сівуха, Сняжана Сняжко (абедзве - "Вікторыя-Бярэсце", Брэст).

У турніры на прызы Беларускай федэрацыі гандбола сапернікамі галоўнай каманды будуць гандбалісткі зборнай клубаў Беларусі і юніёрскі зборнай краіны (2004-2005 гадоў нараджэння). Матчы пройдуць 17-19 красавіка ў мінскім Доме гандбола. Затым нацыянальная зборная Беларусі адправіцца на міжнародны турнір у Маскву. У першы дзень спаборніцтваў, 22 красавіка, беларускія гандбалісткі сустрэнуцца з камандай Кітая. У выпадку перамогі зборная Беларусі 23 красавіка згуляе з пераможцам матчу паміж першай і другой зборнымі Расіі, а калі прайграе, то сустрэнецца з няўдачнікам гульні дзвюх расійскіх дружын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі