Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 мая 2019, 12:35

Гандбалісткі "Гомеля" сталі ўладальніцамі Кубка Беларусі

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісткі "Гомеля" чацвёрты раз сталі ўладальніцамі Кубка Беларусі, розыгрыш якога праходзіў у гомельскім палацы гульнявых відаў спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным паядынку 22-га па ліку кубкавага розыгрышу гамяльчанкі перамаглі сваіх адвечных канкурэнтак з "БНТУ-БелАЗа" з мінімальнай перавагай - 27:26. Такім чынам, яны аформілі залаты дубль, выйграўшы чэмпіянат і Кубак краіны. У гульні за 3-е месца ў кубкавым турніры брэсцкі клуб "Вікторыя-Бярэсце" абыграў гродзенскую "Гараднічанку" з лікам 28:24.

Самым каштоўным іграком "Фіналу чатырох" прызнана Рэгіна Кудраўцава ("БНТУ-БелАЗ").

Больш за ўсіх кубкам валодалі гандбалісткі "БНТУ-БелАЗа" - 16 разоў, у "Гомеля" - 4 трафеі, двойчы перамагала "Гараднічанка".

Цяпер лепшыя гандбалісткі Беларусі збяруцца ў трэніровачным лагеры нацыянальнай зборнай і будуць рыхтавацца да двух паядынкаў з камандай Нарвегіі за права згуляць у фінальнай стадыі чэмпіянату свету 2019 года. Першы з іх адбудзецца 31 мая ў Брэсце, у адказ - 5 чэрвеня ў Бергене.-0-

Фота сайта "Гомельские ведомости"

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі